Мінгарсуд пакінуў прысуды анархістам без зменаў

Нагадаем, што Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча, Максіма Веткіна і Яўгена Сілівончыка асудзілі за шэраг палітычных акцый. У прыватнасці, за напад на расійскую амбасаду ў жніўні 2010 года. 


Суд разгледзеў касацыйныя скаргі Аліневіча, Дзядка і Францкевіча і пакінуў прысуды без зменаў. Цяпер  яны будуць абскарджваць рашэнне суда ў далейшых інстанцыях, адзначае ў сваім прэс-рэлізе "Анархічны Чорны Крыж — Беларусь".


Веткін і Сілівончык не падавалі касацыйныя скаргі. На судзе ў траўні Веткін і Сілівончык прызналі сябе віноўнымі і давалі паказанні супраць іншых абвінавачаных. Аліневіч, Дзядок і Францкевіч адмаўляюць сваю віну.

Нагадаем, Аліневіч асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Дзядок — на 4,5 года калоніі агульнага рэжыму, Францкевіч — на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Веткін асуджаны на 4 гады "хіміі", Сілівончык — на 1,5 года "хіміі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі