Міністр эканомікі: Хаджу ў "Радзівілаўскі", але росту коштаў не заўважаю
Але кажа, што кошты не перастануць расці ніколі, бо “у нас рынак”.
Міністр эканомікі Мікалай Снапкоў правёў сёння "гарачую тэлефонную лінію". На пытанне журналісткі Еўрарадыё, чаму кошты на самыя простыя прадукты мяняюцца ледзь не штодзень, міністр кажа, што гэта далёка не так.
Снапкоў: “Я таксама хаджу ў краму — у “Радзівілаўскі” — і не бачу, што кошты мяняюцца пастаянна. Пра гэта кажа і беларуская статыстыка”.
Пры гэтым Снапкоў зазначае, што кошты на прадукты і тавары ў Беларусі не перастануць расці ніколі, бо Беларусь жыве ва ўмовах рынкавай эканомікі, дзе кошты фармуюцца згодна з попытам і прапановай.
Нагадаем, што толькі за два першыя месяцы 2013 года года спажывецкія кошты ў Беларусі павялічыліся на 4,3%.
Фота — bymedia.net