Міністр Мартынаў: Еўрасаюз павінен вяртаць амбасадараў асэнсавана

Кіраўнік МЗС заявіў, што Беларусь не высылала еўрапейскіх амбасадараў і не выступае супраць іх вяртання. Аднак, кажа дыпламат, трэба зрабіць, каб гэта было асэнсавана і зразумела людзям, пераадае interfax.by.

У прыватнасці, кажа Мартынаў, "калі яны вернуцца, а ў красавіку будуць прыняты нейкія санкцыйныя меры, то што гэта за дыялог такі?"

Нагадаем, што Беларусь адправіла на кансультацыі паслоў Еўрасаюза і Польшчы. Дыпламатычныя прадстаўнікі іншых краін Еўрасаюза пакінулі нашу краіну на знак салідарнасці з высланымі амбасадарамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі