Міністр прамысловасці не выключае адкрытага конкурсу па продажы МАЗа
Беларускія ўлады пакуль не вызначыліся, хто стане інвестарам беларускага прадпрыемства.
Дзмітрый Кацярыніч заявіў, што ў дадзены момант працуе камісія па ацэнцы актываў Мінскага аўтамабільнага завода. Ацэнка будзе завершаная да канца снежня. На думку міністра, конкурс на набыццё пакета акцый МАЗа будзе адкрытым, паведамляе “Інтэрфакс-Захад”.
Нагадаем, што раней да беларускага прадпрыемства праяўлялі цікавасць расійскія КамАЗ і ГАЗ.