Мінск дамаўляецца з Пекінам наконт продажу "Беларуськалія"?
З расійскім капіталам такія перамовы не вядуцца.
Наконт перамоваў Беларусі з кітайскім бокам паведаміла расійскае інфармацыйнае агенцтва Прайм-ТАСС. Па звестках агенцтва, расійскі бок не выказвае цікавасці да "Беларуськалія". І нават Кітай выказвае толькі невялікую цікавасць да куплі часткі акцый беларускага прадпрыемства.
Пры гэтым кітайскі бок асцерагаецца, што Беларусь завысіць кошт прадпрыемства. Раней улады Беларусі ацанілі 100% акцый "Беларуськалія" ў 30 млрд долараў.