Мінск прапануе Захаду перамовы і просіць не прыспешваць з дэмакратызацыяй
У МЗС нашай краіны заяўляюць, што, нягледзячы на існуючыя ўзаемныя прэтэнзіі, высілкі трэба скіраваць на правядзенне перамоваў.
Яны маглі б вырашыць супярэчнасці паміж афіцыйным Мінcкам і заходнімі краінамі. Пра гэта ў чацвер на брыфінгу заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Каментуючы прэтэнзіі беларускага боку, ён адзначыў "двайныя стандарты для ацэнкі сітуацыі ў нашай краіне", а таксама розныя падыходы да развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Паводле слоў Савіных, ва ўладаў Беларусі і Еўрасаюза аднолькавыя пазіцыі "ў разуменні неабходнасці фармавання паўнавартаснай грамадзянскай супольнасці, дэмакратычных традыцый і інстытутаў". Аднак пры гэтым беларускі бок не хоча, каб яго прыспешвалі з дэмакратызацыяй, інфармуе "Интерфакс-Запад".
Фота — bymedia.net