Хакеіст Уладзімір Дзянісаў: Мы — беларусы, павінны размаўляць па-беларуску
Напярэдадні старту першынства КХЛ капітан дынамаўцаў адказаў на пытанні карыстальнікаў сайту goals.by. Ён прызнаўся, што добра ставіцца да беларускай мовы.
"Хацеў бы, каб у нас як мага больш людзей на ёй размаўляла, — кажа Дзянісаў. — Лічу, што і сам пры наяўнасці суразмоўцы здолеў бы гэта рабіць. На жаль, мы сваёй мовай амаль не карыстаемся. Не ведаю нават, чаму. Мы — беларусы, і павінны размаўляць па-беларуску, ведаць сваю мову, таму што яна наша".
Фота — goals.by