Мінскае "Дынама" выйграла ў "Ротара", Сычоў адгуляў другі тайм

Дынамаўцы перамаглі каманду першай расійскай лігі валгаградскі "Ротар" — 1:0. Адзіны гол на рахунку Курэлея (13-я хвіліна).

Адзначым, што ў складзе беларускага клуба дэбютаваў вядомы расійскі футбаліст Дзмітрый Сычоў, які знаходзіцца на праглядзе.

"Дынама" выступала ў наступным складзе: Суліма, Вераціла, Паліцевіч, Пласконны, Трубіла, Абадо (Захіравіч, 43), Быкаў, Хвашчынскі (Каёдзе, 59), Фігерэда (Сычоў, 46), Харціядзі (Стасевіч, 46), Курэлея (Бычанок, 63).

Сычоў правёў першую трэніроўку з футбалістамі мінскага "Дынама" (відэа)

На здымку: Дзмітрый Сычоў і Алег Пратасаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі