Мінская актывістка БХД не зможа заклікаць да байкоту выбараў

Правядзенне першага пікету было запланавана ўвечары 28 ліпеня на Плошчы Якуба Коласа. Але ў яго правядзенні было адмоўлена паводле арт. 9 закону "Аб масавых мерапрыемствах Рэспублікі Беларусь" з прычыны блізкасці станцыі метро.
 
У правядзенні другога пікету, запланаванага на 30 ліпеня на вуліцы Жылуновіча, адмовілі таксама паводле арт. 9 дадзенага закону, але канкрэтную прычыну адмовы не напісалі.
 
Абедзве адмовы падпісаў намеснік старшыні Мінгарвыканкаму Ігар Карпенка, інфармуе прэс-служба Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Фота: udf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі