Мінскі абласны суд разгледзіць справу аб заказным забойстве
Пракуратура Мінскай вобласці накіравала ў суд справу раней судзімай 49-гадовай жыхаркі Мар’інай Горкі.
Жанчына ўвесну 2012 года рыхтавала забойства свайго 84-гадовага бацькі на глебе асабістых непрыязных адносінаў. Дзеля гэтага зламысніца звярнулася да свайго знаёмага, таксама раней судзімага мужчыны. Яна перадала выканаўцу забойства ключы ад дома, распавяла пра распрацаваны план злачынства і перадала яму іншыя прадметы для здзяйснення забойства, у тым ліку кавалак арматуры.
Аднак злачынная змова не была даведзеная да канца — пра намеры жанчыны даведалася міліцыя і арыштавала яе, інфармуе БелаПАН.