Мінтранс: Прадаваць "Белавію" не плануем
Гэтае пытанне не будзе разглядацца ні сёлета, ні ў наступным годзе.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў міністр транспарту і камунікацый Іван Шчэрба. "Мы толькі разглядаем пытанні аб узбуйненні кампаніі і развіцці яе магутнасцяў", — падкрэсліў ён.
Радыё Свабода нагадвае, што 12 красавіка сам Шчэрба ўпершыню і заявіў, што Беларусь разглядае пытанне пра прыватызацыю "Белавіі". Тады міністр сказаў, што кампанія ўключаная ў пералік прадпрыемстваў, якія падлягаюць акцыянаванню.
Фота — bymedia.net