Мірны і Нестар выйшлі ў другі круг Уімблдонскага тэніснага турніру
24 чэрвеня ў 1/32 фіналу беларуска-канадскі дуэт выйграў у чэха Леаса Фрыдля і амерыканца Дэвіда Марціна — 6:4, 6:4.
У наступным раўндзе Максім Мірны і Дэніэл Нестар будуць сапернічаць з Кевінам Андэрсанам з Паўнёва-Афрыканскай Рэспублікі і Джуліянам Ноўлам з Аўстрыі, паведамляе БелаПАН.