"Міжнародная амністыя" адрэагавала на канфіскацыю офіса "Вясны"

"Канфіскацыя офіса праваабарончага цэнтра "Вясна" з'яўляецца абуральным парушэннем міжнародных абавязацельстваў Беларусі ў галіне правоў чалавека, у тым ліку права на свабоду асацыяцый", — цытуе заяву БелаПАН.

"Права на аб'яднанне — асноўная права чалавека і краевугольны камень любога дэмакратычнага грамадства. Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму права на свабоду сходаў, але штодзённа мы бачым, што права на свабоду асацыяцый, сходаў і выказванне меркаванняў парушаюцца ў Беларусі", — заявіў Дыяс-Жаж'е.

Намеснік дырэктара праграм "Міжнароднай амністыі" адзначыў, што канфіскацыя офіса "Вясны" адбылася "на фоне ўмоваў, якія пагаршаюцца для тых, хто займаецца абаронай правоў чалавека ў Беларусі".

"Міжнародная амністыя" нагадвае, што кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, які 24 лістапада 2011 года быў асуджаны на 4,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, прызнаны вязнем сумлення.

Судовыя выканаўцы і высяленне "Вясны" (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі