Міжнародны фестываль джаза прайшоў у Гродне (фота)
24-25 чэрвеня вялікі канцэрт у фармаце open-air размясціўся ў двары былога каралеўскага палаца.
У рамках фэста аркестр Гродзенскай абласной філармоніі пад упраўленнем Барыса Мягкова зграў юбілейны канцэрт: аркестру споўнілася 10 год. Гасцямі свята сталі салісты ансамбля "Беларускія песняры" Валер Дайнека і Аляксандр Кацікаў, а таксама дырыжор прэзідэнцкага аркестра Віктар Бабарыкін.
Для гасцей арганізатары зладзілі майстар-клас па танцах свінг. Аматары больш пасіўнага адпачынку, папіваючы піва, разаслалі посцілікі проста на газоне.