Міжнародны рэйтынг найбуйнейшых беларускіх банкаў паніжаны
Так, чатыры банкі з рэйтынгам В/В трапілі ў так званы спіс CreditWatch (“рэйтынгі на пераглядзе”) з негатыўным прагнозам.
Гэта тычыцца “Беларусбанка”, “Белзнешэканомбанка”, “БПС-банка” ды “Белаграпрамбанка”. Іх рэйтынгі знізіліся разам з агульным рэйтынгам краіны. Лічыцца, што сітуацыя ў гэтых банках можа пагоршыцца, калі ў Беларусі не зменіцца эканамічная сітуацыя. Паніжэнне рэйтынгу можа быць сігналам для замежных партнёраў, што з гэтымі банкамі рызыкоўна мець справу.
Дарэчы, на долю гэтых чатырох банкаў прыпадае ажно 75% актываў і рознічных дэпазітаў банкаўскай сістэмы Беларусі, паведамляюць “Беларускія навіны”.