МУС патлумачыла фотаздымак з сапёрамі ў метро

Фотаздымкі, апублікаваныя агенцтвам БЕЛТА яшчэ ў красавіку, пасля выбуху ў мінскім метро, у апошнія дні выклікалі вялікі розгалас. Нагадаем, што на іх відаць чатырох чалавек у цывільным, якія падымаюцца з метро, трымаючы ў руках разнастайныя прыстасаванні, якія выкарыстоўваюць сапёры.

Прадстаўнік прэс-службы МУС Канстанцін Шалькевіч пацвердзіў парталу TUT.by, што на фота і відэа — супрацоўнікі Выбухатэхнічнага цэнтра ўнутраных войскаў. Па яго словах, спярша міліцыянты атрымалі звесткі пра хлапок, а не выбух. Таму яны ўзялі з сабой рыштунак для пошуку і абясшкоджвання выбуховых прыстасаванняў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі