МУС: спробы масавага суіцыду ў Глыбоцкай калоніі не было

Раней паведамлялася пра тое, што некалькі вязняў, пратэстуючы супраць жорсткага абыходжання з імі, спрабавалі ўскрыць сабе вены і парэзаць жывот. Як паведамілі БелаПАН у МУС, 14 ліпеня сапраўды быў інцыдэнт з двума зняволенымі-рэцыдывістамі. За неаднаразовыя злосныя парушэнні рэжыму іх змясцілі ў памяшканне камернага тыпу.

Адзін са зняволеных з прозвішчам Чаканаў пры гэтым падрапаў сабе скуру на перадплеччы лязом аднаразовага станка. Другі, з прозвішчам Разуеў, таксама крыху падрапаў сабе жывот лязом. У МУС адзначаюць, што такія спробы нанесці сабе нязначныя пашкоджанні нярэдкія ў беларускіх турмах. Вязні такім чынам спрабуюць пазбегнуць пакарання за парушэнне рэжыму, адзначаюць у міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі