Пенсіянер надыхаўся ўгарным газам і памёр у сне

Насельнікі кватэры ў двухпавярховым шматкватэрным доме пратапілі печку і ляглі спаць. Назаўтра суседка адчула пах дыму, стала званіць у дзверы кватэры, але ёй ніхто не адказаў. Калі сын суседкі выламаў дзверы і ўвайшоў у кватэру, ён знайшоў яе гаспадара, 80-гадовага пенсіянера, мёртвым.

Гаспадыня была яшчэ жывая, яе даставілі ў лякарню. Спецыялісты МНС мяркуюць, што прычынай гібелі пенсіянера стала няправільная эксплуатацыя печы, з-за чаго ўгарны газ выйшаў у жылыя пакоі дома, піша kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі