Мужчынская зборная па гандболе згуляла ўнічыю са славенцамі
Матч праходзіў у Мінску 4 лістапада ў межах кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы 2014 года. Яго вынік — 32:32 (14:16).
Гэта быў другі паядынак беларусаў у цяперашнім адборачным турніры. У першай сустрэчы на выездзе яны прайгралі ісландцам — 28:36. На 4 лістапада таксама запланаваны матч Румынія — Ісландыя.
На сёння становішча ў групе такое: Славенія — 3 ачка (2 матча), Ісландыя — 2 (1), Беларусь — 1 (2), Румынія — 0 (1), перадае БелаПАН.