МВФ яшчэ не прыняў рашэнне пра візіт місіі ў Беларусь

Па яе словах, якія перадае БелаПАН, каб прыняць такое рашэнне, фонду павінен быць упэўнены, што беларускія ўлады цвёрда збіраюцца забяспечыць стабільнасць і правядзенне рэформаў у будучым годзе. У тым ліку, кажа Калядзіна, такія намеры павіны быць прадэманстраваныя на самым высокім узроўні ўлады.

Апошняя місія МВФ працавала ў Беларусі ў кастрычніку. Тады фонд не планаваў правядзенне місіі ў снежні. Аднак Калядзіна не выключыла, што місія магла б прыехаць да канца гэтага года для пачатку перамоваў наконт новай крэдытнай праграмы stand-by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі