Мясніковіч паабяцаў накарміць беларусаў айчыннай грэчкай
Унутраны рынак Беларусі будзе цалкам забяспечаны грэчкай айчыннай вытворчасці. Такую заяву зрабіў прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.
Паводле яго словаў, сёлета будзе ўраджай у 58-60 тысяч тон гэтых крупаў. І гэтага дастаткова, каб забяспечыць краіну грэчкай, якой усяго трэба 25 тысяч тон, пераказвае словы кіраўніка ўрада БЕЛТА.
Нагадаем, што ў пачатку года ў беларускіх крамах грэчка была дэфіцытным таварам. Крупы завозілі з-за мяжы і іх кошт узляцеў да 18 тысяч за кілаграм.