Мясніковіч збіраецца на чарговую сустрэчу з Пуціным
Візіт беларускага прэм’ера ў Крэмль запланаваны на 15 жніўня.
У гэты дзень там збіраюцца правесці чарговае паседжанне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. У афіцыйным паведамленні пра гэта сказана, што бакі "плануюць разгледзець пытанні саюзнага будаўніцтва", паведамляе “Радыё Свабода”.
Аднак эксперты лічаць, што на маскоўскай сустрэчы беларускі прэм'ер Міхаіл Мясніковіч ізноў будзе прасіць у свайго расійскага калегі Уладзіміра Пуціна новыя крэдыты. Яны надзвычай патрэбныя цяпер беларускім уладам, каб вярнуцца да адзінага курсу беларускага рубля.