МЗС хоча вярнуць на радзіму двух беларусаў, якіх судзяць у Лівіі

Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. Як адзначае БЕЛТА, Беларусь будзе дамагацца апраўдання сваіх суграмадзян. Па словах Савіных, два беларусы знаходзяцца пад судом у Лівіі па абвінавачванні, якое не адпавядае рэчаіснасці.

У Лівіі іх судзяць як наёмнікаў, якія падтрымлівалі рэжым Муамара Кадафі. Афіцыйны прадстаўнік МЗС, аднак, кажа, што гэта грамадзянскія асобы. Яны, нібыта, падпісалі індывідуальныя кантракты для абслугоўвання грамадзянскіх аб'ектаў у Лівіі. Яны паехалі туды на сваю рызыку, не паведаміўшы пра гэта афіцыйным уладам Беларусі, падкрэсліў Савіных.

Фота — poslednie-novosti.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі