МЗС: краіны Захаду спрабуюць ціснуць на Беларусь праз АБСЕ

Каментуючы ініцыятыву АБСЕ ставарыць місію па даследаванні падзей 19 снежня ў Беларусі, прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных заявіў пра "двайныя стандарты інтэрпрэтацыі дакументаў АБСЕ", "дыскрымінацыйнасць ініцыятывы" і "блокавае мысленне".

Андрэй Савіных: "Асобныя краіны Захаду працягваюць спробы сілавога ціску на Беларусь, спрабуюць ужываць любыя даступныя сродкі, зараз спрабуюць цягнуць у гэты працэс АБСЕ... Сёння мы маем відавочнае пацверджанне, што дзейная старшыньства АБСЕ і краіны Захаду не зацікаўленыя ў аб'ектыўным і раўнапраўным дыялозе".

Нагадаем, сёлета ў АБСЕ старшынюе суседняя Літва.

Андрэй Савіных таксама падкрэсліў, што Місія АБСЕ ў Мінску зачынена канчаткова, і перамоваў наконт аднаўлення яе дзейнасці не вядзецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі