МЗС Венесуэлы: Чавеса не адключалі ад сістэмы жыццезабеспячэння
Міністэрства замежных спраў гэтай краіны абвергла заяву былога амбасадара Панамы пры Арганізацыі амерыканскіх дзяржаваў.
Гільерма Кочас сцвярджаў, што ў Чавеса два месяцы таму зафіксавалі адключэнне галаўнога мозга, а днямі яго адключылі ад апарата штучнага дыхання.
Прадстаўнікі МЗС Венесуэлы заявілі, што "гэтая версія не адпавядае сапраўднасці", і ў цяперашні час Уга Чавес атрымлівае ўсё неабходнае лячэнне, паведамляе РІА "Новости".
Нагадаем, Чавес на працягу двух месяцаў праходзіў на Кубе лячэнне пасля анкалагічнай аперацыі. За гэты час яго ні разу не паказалі па тэлебачанні.
Фота — AFP