МЗС заступаецца за "Крэдэксбанк"

Пра гэта interfax.by заявіў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. Прадстаўнік замежнапалітычнага ведамства падкрэсліў, што "ў Беларусі створана даволі эфектыўная сістэма фінансавага кантролю". У сувязі з гэтым, лічыць Савіных, асцярогі амерыканскага боку патрабуюць удакладнення.

Нагадаем, Мінфін ЗША ў апублікаваным учора дакладзе заявіў, што беларускі "Крэдэксбанк" адмывае грошы. На думку амерыканскіх экспертаў, праз "Крэдэксбанк" было адмыта каля 1 мільярда долараў. Таксама адзначаецца, што ў "Крэдэксбанка" ёсць 66 карэспандэнцкіх рахункаў, у тым ліку 20 доларавых. І гэта прытым, што ў найбуйнейшага беларускага банка Мінфін ЗША налічыў толькі 18 карэспандэнцкіх рахункаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі