На беларуска-польскай мяжы зноў актывізаваліся “чаўнакі”
Свой заробак жыхары памежнай зоны пераводзяць у цыгарэты, каб прадаць іх у Польшчы за стабільныя замежныя грошы.
Паводле тэлеканалу Белсат, беларуска-польскай мяжы адзначаюць высокі рост колькасці выпадкаў кантрабанды. Цяпер “на працу” выйшлі людзі, якія ўжо некалькі гадоў таму кінулі гэты “бізнес”. У прымежных Кузніцы, Сувалках і нават у Беластоку пункты абмену працуюць ад раніцы да позняга вечара, нягледзячы на выходныя дні ў Польшчы.
Акрамя грошай у Беларусь вязуць цяпер ужо дэфіцытныя сродкі асабістай гігіены і бытавую хімію — пральныя парашкі, кандыцыянеры. Асаблівым попытам карыстаюцца дзіцячыя памперсы, за апошні месяц яны падаражэлі амаль на 30% у беларускіх крамах. Вязуць таксама шмат гародніны і садавіны, розніца ў коштах істотная — за мяжою ўтрая танней.