На Брэстчыне з цяжкіх падлеткаў робяць валанцёраў
Такую працу спрабуе ладзіць БРСМ.
18 лютага ў рэгіёне пачалася рэалізацыя праекта “Шчырае сэрца”. Яго мэта — захапіць праблемных падлеткаў валанцёрскай дзейнасцю і такім чынам палепшыць сітуацыю ў сферы правапарадку, інфармуе БелаПАН.
Непаўналетніх хочуць заняць аказаннем бытавой дапамогі адзінокім людзям сталага веку — насекчы дроваў, прыбраць у двары і ў кватэры, перакапаць агарод, набыць прадукты.
У суботу 20 цяжкіх падлеткаў ужо прынялі ўдзел у гэтым праекце і дапамаглі дзесяці пенсіянерам Брэста.