На будаўніцтва АЭС будуць прыцягвацца па магчымасці прадпрыемствы Беларусі

Беларускія і расійскія прадпрыемствы будуць мець аднолькавыя правы на працы на Астравецкай АЭС. Пра гэта заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Ніжагародскай інжынірынгавай кампаніі "Атамэнэргапраект" у Беларусі Юрый Пуставы.

У расійскага спецыяліста спыталіся, як ён ацэньвае прафесійную гатоўнасць і досвед беларускіх будаўнікоў у будоўлі найбольш адказных аб’ектаў станцыі — падмурка турбіны, рэактара і турбагенератара. Юрый Пуставы пахваліў прафесійны ўзровень беларускіх будаўнікоў.

Пуставы: “Фундамент турбіны атамнай электрастанцыі нічым не адрозніваецца ад фундамента турбіны на цеплавой станцыі. Таму тэндэр выйграла гомельская арганізацыя “Гомельпрамбуд”.

Намеснік міністра энэргетыкі Беларусі Міхадзюк зазначыў, што паміж расійскім і беларускім бокам існуе дамова. Калі нешта не змогуць зрабіць беларускія будаўнікі, да працы будуць прыцягваць расійскіх спецыялістаў.

Фота — ostrovets.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі