На будаўніцтве АЭС пад Пецярбургам выявілі парушэнні
Гэта адбылося ў выніку здарэння: паваліліся металаканструкцыі. На шчасце, у той момант на пляцоўцы не было людзей.
Другую Ленінградскую АЭС будуюць у Хваёвым Бары пад Пецярбургам. Інцыдэнт з абвалам канструкцыі выявіў сур’ёзныя хібы і парушэнні тэхналагічнага працэсу. Паводле “Новой газеты”, гэта можа мець катастрафічныя наступствы.
Да гэтага часу з такімі ляпамі пры будаўніцтве сцен атамных блокаў у Расіі і СССР яшчэ не сутыкаліся, паказваюць аўтары артыкула. У савецкія часы за ўзвядзеннем ядзерных аб `ектаў, сачыла мноства кантралюючых арганізацый. Непрафесіяналізм проста не дапушчаўся.
Цікава, што менавіта паводле праекта Ленінградскай АЭС, хочуць пабудаваць беларускую станцыю пад Астраўцом. Яе будзе ўзводзіць тая ж самая карпарацыя, што і ЛАЭС-2 — “Росатам”.