На былой Сядзібе БНФ зоймуцца нядбайнымі сем'ямі і былымі вязнямі (фота)
Цяпер па адрасе вул.Варвашэні, 8 адчынілася аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі. Раней гэтае памяшканне належала Управе БНФ.
Пра гэта піша ў сваім фэйсбуку Юрась Губарэвіч.
Нагадаем, што з легендарнай Сядзібы, якую БНФ займаў 20 гадоў, партыю выселілі ў канцы ліпеня 2011 года. Доўгі час памяшканне пуставала. Толькі сёлета ў верасні стала вядома, што памяшканне аддалі пад аддзел сацыяльнай абароны Савецкага раёна сталіцы.
Фота Юрася Губарэвіча.