На Чыстыя пруды ў Маскве прыйшлі дзясяткі тысяч людзей (фота)

Яе зладзілі вядомыя расійскія пісьменнікі, сярод якіх Барыс Акунін. Мэтай акцыі было прайсціся на цэнтральных вуліцах ад Пушкінскай плошчы да Чыстых прудоў і высветліць, ці могуць масквічы проста гуляць па сваім горадзе.

На Чыстых прудах прадстаўнікі апазіцыі трымаюцца лагерам. Сёння там заставалася начаваць пад адкрытым небам каля 300 чалавек, нягледзячы на дажджлівае надвор’е. Многія людзі таксама правялі ноч у бліжэйшых кругласутачных летніх кавярнях.

Расійская апазіцыя ладзіць бестэрміновую акцыю “народных гулянняў”. Яны выказваюць салідарнасць з тымі, хто быў затрыманы і збіты ў часе разагнанага ўладамі “Марша мільёнаў”. Гэтая акцыя была санкцыянаванай і праходзіла 6 траўня.

Пісьменнік Дзмітрый Быкаў.

Пісьменнік Барыс Акунін.

Натоўп на Пушкінскай плошчы.

Публіцыст і грамадскі дзеяч Аляксандр Праханаў.

Здымачная група НТВ, якую напоўп павітаў выгукамі: "Ганьба!"

Людзі прыйшлі на Чыстыя пруды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі