На Даўнінг-стрыт пабіліся каты брытанскага прэм'ера і міністра фінансаў

Прычына бойкі застаецца невядомай. Прэс-сакратар брытанскага прэм’ер-міністра Дэвіда Кэмерана, адказваючы на пытанне пра ўзаемаадносіны паміж жывёламі, заявіў, што яны “суіснуюць”.

Коткі з’яўляюцца штатнымі супрацоўнікамі брытанскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў па ўсім свеце. Лары быў прыняты “на службу” у рэзідэнцыю прэм'ер-міністра ў 2011 годзе ў якасці мышалова. Аднак сваю першую здабычу ён злавіў толькі праз паўгода. Па словах Кэмерана, кот гультаяваты і вельмі любіць спаць, піша Газета.Ru са спасылкай на Scotsman.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі