На Дзень Волі ў Брэсце раздавалі кнігу Уладзіміра Някляева
Брэсцкі стадыён "Лакаматыў" не стаў месцам святкавання Дня Волі. Гэтым разам улады заявілі, што там нібыта прарвала каналізацыю.
Адзін з заяўнікаў пікету, сябар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Вуек праверыў, ці сапраўды ідзе рамонт на стадыёне
Вуек: "Мы хадзілі на стадыён сёння, каб паглядзець, што там за рамонтныя работы. Перад уваходам была выкапаная вялікая яма. Двое рабочых глядзелі ў яе, двое ў кабіне трактара гулялі ў карты. Стадыён быў пусты. Там па крузе ездзіў трактар".
Паколькі апазіцыянеры не змаглі трапіць на прызначаны для вулічных імпрэзаў стадыён, то яны выйшлі на вуліцы Брэста. З нагоды Дня Волі брэстаўчане з рук у рукі атрымалі ў падарунак кнігу вершаў Уладзіміра Някляева "Кон".