На “Дзіцячую новую хвалю” з Беларусі ўжо пададзена 36 заявак

Старшыня журы дзіцячага конкурса Аляксей Хлястоў раіць маладым артыстам выбраць 3-4 рознапланавыя песні і быць гатовамі да ўсяго.

“І ні ў якім разе не баяцца, калі вашую песню спыняць. Напрыклад, вас могуць спыніць і папрасіць заспяваць што-небудзь акапэльна. Канкурсант мусіць быць адразу гатовы да таго, што можа адбыцца менавіта гэта”, — працягвае Аляксей Хлястоў.

Поўныя правілы адбору на “Дзіцячую новую хвалю” і патрабаванні да ўдзельнікаў можна прачытаць тут. Заяўкі прымаюцца да 11 сакавіка, а адборачныя канцэрты адбудуцца 30-31 сакавіка.

Чатыры пераможцы нацыянальнага адбору ў красавіку ў Маскве пазмагаюцца за месца ў фінале. Калі ж 31 сакавіка журы знойдзе адназначнага фаварыта, ён адразу трапіць у фінал, які адбудзецца ў жніўні ў крымскім лагеры “Артэк”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі