На газаправодзе "Ямал — Еўропа" ў Слонімскім раёне адбыўся "выбух"
Там прайшлі сумесныя вучэнні МНС і газавай службы.
Паводле іх легенды, побач з месцам надзвычайнага здарэння — жылыя дамы. Выбуховай хваляй былі разбураныя некалькі будынкаў, пад заваламі апынуліся людзі. Супрацоўнікі МНС займаліся ратаваннем людзей, тушэннем пажару і ліквідацыяй наступстваў аварыі. У вучэннях узялі ўдзел дзесяткі спецаўтамабіляў, паведамляе тэлеканал СТВ.