На Глыбоччыне знайшлі гоцкую фібулу, якой болей за 15 стагоддзяў

Фібула — гэта металічная зашпілька для адзення, якая адначасова служыла ўпрыгожваннем. Цікавасць готаў да фібул звязаная з тым, што ў позняй Рымскай імперыі яны служылі знакамі адрознення становішча пры імператарскім двары.

Такую археалагічную знаходку можна лічыць доказам таго, што на тэрыторыі Беларусі жылі германа-скандынаўскія народы. У першыя стагоддзі нашай эры готы прайшлі шлях ад Швецыі да Чорнага мора і ракі Дунай, дасягнулі самых аванпостаў Рымскай імперыі. Археалагічныя знаходкі гоцкага паходжання трапляюцца ў Беларусі, найперш у паўднёва-заходняй яе частцы, піша сайт Вольнае Глыбокае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі