На Гомельшчыне затрыманы чалавек з бомбай, які спрабаваў напасці на міліцыю

Як паведамляе БЕЛТА, мужчына быў у масцы з надпісам на арабскай мове. Ён меў пры сабе ёмістасці з запальнай сумессю і самаробнае выбуховае прыстасаванне магутнасцю каля 5 кілаграмаў.

Невядомы "спрабаваў здзейсніць тэрарыстычныя дзеянні ў адносінах супрацоўнікаў падраздзялення МУС па месцы іх дыслакацыі".

Таксама паведамляецца, што затрыманы мог быць звязаны з арганізаванай злачыннай групай, якая займалася перапраўкай грамадзян Афганістана ў адну з еўрапейскіх краін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі