На Гомельшчыне знайшлі камень са старадаўняй выявай крыжа
Ён быў знойдзены ў вёсцы Залессе Чачэрскага раёну. Час з’яўлення малюнка на крыжы датуецца XIV-XVI стагоддзямі, лічаць спецыялісты.
На камяні выяўлены васьміканцовы крыж кшталту “Галгофа”. У адрозненне ад класічнага перакладзіны крыжа заканчваюцца засечкамі, “Галгофа” мае не ступеньчатую, а акруглую форму. Выява крыжа дакладна бачная, а вось літары, якія таксама выбітыя на камяні, складана адрозніць цераз карозію, неабходна дадатковае даследаванне.
Як паведамілі БелаПАН у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі, такія знаходкі — рэдкасць. Мяркуецца, што валун калісьці ўсталявалі ў Залессі як прадмет рэлігійнага культу.