На харчовым кірмашы ў Мінску знікла электрычнасць
Адключэнне адбылося каля 10 гадзін раніцы.
Электрычнасць знікла на харчовым кірмашы, які праходзіць каля Лядовага палаца спорту на вуліцы Прытыцкага, перадае БЕЛТА.
З-за адсутнасці электраэнэргіі не працуюць электронныя шалі і касавыя апараты. У Мінгарвыканкаме кажуць, што пра аварыю ведаюць і разбіраюцца ў падзеях. А вось у Мінскіх кабельных сетках заяўляюць, што ні пра якія аварыі, звязаныя з электраэнэргіяй у тым раёне, ім невядома.
У кірмашы ўдзельнічаюць беларускія прадпрыемствы, якія прывезлі мяса, малочныя вырабы, рыбу, гародніну ды іншыя тавары.