На матацыкліста, які ўцякаў ад ДАІ, склалі аж пяць пратаколаў (відэа)
Здарэнне адбылося днямі ў Слоніме.
30-гадовы мясцовы жыхар не пажадаў спыніцца і ўцякаў ад ДАІшнікаў. Па горадзе ён ехаў на "Сузукі" з хуткасцю 160 кіламетраў за гадзіну. Аднак ужо ў наваколлі Слоніма яго ўдалося заблакаваць і затрымаць. Высветлілася, што мужчына не мае права на кіраванне матацыклам. Раней за гэтае парушэнне яго затрымлівалі чатыры разы. На гэты раз супраць яго склалі пяць пратаколаў, паведамляе БелаПАН.
Фота — onliner.by