На межах Еўрасаюза ўсталююць турнікеты
Аўтаматычную сістэму пашпартнага кантролю плануе ўвесці Дырэктарат Еўракамісіі ўнутраных справаў.
Як паведамляе korrespondent.net, чалавек проста будзе прыкладаць біяметрычны пашпарт да памежнага турнікета і праходзіць, як у метро. Ідзе гаворка толькі пра тых, хто мае права перасякаць мяжу без візы, ці пра ўсіх вандроўнікаў, не ўдакладняецца.
Сістэма аўтаматычнага пашпартнага кантролю ўжо была выпрабаваная ў лонданскім аэрапорту Хітраў і амстэрдамскім Схіпхоле.
Нагадаем, летась міністры ўнутраных справаў Еўрасаюза дамовіліся пра аднаўленне пашпартнага кантролю ў Шэнгенскай зоне. Прычынай стала хваля імігрантаў з дзяржаваў Паўночнай Афрыкі. Аднак кіраўнікі дзяржаваў-чальцоў ЕС у выніку не ўхвалілі гэтую ініцыятыву.
Фота — macrotel.ru