На Міншчыне канфіскавалі самагонны апарат на прыродным газе
Гэтую тэхнічную навінку міліцыянты знайшлі ў Маладзечне.
Як паведамляе interfax.by, апарат стаяў у адрыне, якая належыць мясцоваму жыхару. На міні-заводзе выяўлена больш за 1,5 тысячы літраў самагоннай брагі і 230 літраў самагонкі, падрыхтаванай для продажу.
Яшчэ адзін самагонны міні-завод быў знойдзены таксама ў Маладзечне. Пры ім у якасці найманага работніка працаваў расіянін, якога наняў маладзечанец.
Фота — interfax.by