На міжбанку курс долара перавысіў 7 тысяч
У панядзелак на міжбанкаўскім рынку курс долара дасягнуў 7-8 тысяч рублёў, да 11 тысяч дайшлі прапановы па еўра, 250 — за расійскі рубель.
Такія курсы выставілі шэраг банкаў, паведамілі Еўрарадыё ў банку Масква-Мінск. Там адзначылі, што кіраўніцтва вырашыла перачакаць.
Банк: "Будзем глядзець, як будзе рэагаваць рынак на такія курсы. Нашае кіраўніцтва вырашыла не прадаваць валюту на гэты момант".
Нагадаем, яшчэ два тыдні таму долар на міжбанку каштаваў 5 тысяч.
Фота: forexam.com