На мяжы з Літвой і Латвіяй — вялізныя чэргі грузавікоў

Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на Дзяржаўны памежны камітэт. Так, у пункце пропуску Каменны Лог на выезд стаяць 600 грузавых аўтамабіляў, у Катлоўцы — 320, Беняконях — 170, Прывалцы — 250, ва Урбанах — 330.

Асабліва доўгія чэргі апошнім часам збіраюцца ў пункце пропуску Каменны Лог (мяжа з Літвой). У выходныя бываюць вялікія аўтачэргі ва Урбанах (мяжа з Латвіяй).

Па словах памежнікаў, чэргі ўтвараюцца з прычыны таго, што ў Літве і Латвіі няма абмежаванняў на ўвоз паліва, якія існуюць у Польшчу. Таму кіроўцы імкнуцца заправіцца ў Беларусі і ехаць у Еўрасаюз з поўным бакам.

Фота — huligan.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі