На мяжы затрымалі кнігі Максіма Жбанкова — не даехалі да прэзентацыі

Пра затрыманне часткі накладу кнігі Максім Жбанкоў (на здымку) паведаміў на прэзентацыі, якая прайшла ў сераду ў сталічнай галерэі "Ў".

Вось што распавёў па тэлефоне прысутны там карэспандэнт Еўрарадыё Арцём Мартыновіч:
130220_martynoviczpraknihuzbankova.mp3
"Затрымалі палову тых кніг, якія павінны былі быць на прэзентацыі. Агулам — 20 кніг, а наклад кнігі — 500. Таму на прэзентацыі кнігі дасталіся не ўсім жадаючым".

Адзначым, што кніга рыхтавалася цягам дзесяці гадоў. Яна ўяўляе сабой зборнік тэкстаў Максіма Жбанкова, якія ўжо публікаваліся і якія адмыслова пісаліся для выдання.


Фота — expressnews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі