На платах пінскіх заводаў з’явілася прафесійнае графіці (фота)
Яго спецыяльна выкарыстоўваюць для аздаблення тэрыторыі прадпрыемстваў.
Некаторыя пінскія кіраўнікі замаўляюць такія малюнкі. У выніку атрымліваецца падвойная карысць — па-першае, шэрыя пралёты бетонных платоў становяцца яркімі элементамі гарадскога ландшафту, а па-другое, нанесены малюнак рэкламуе асноўную дзейнасць заказчыка.
Напрыклад, графіці на плоце прадпрыемства па вытворчасці і пераапрацоўцы акумулятараў.
І графіці на плоце будаўнічай фірмы.