На Полаччыне анулююць падпіску на “Нашу ніву”
Рашэння суда аб закрыцці газеты яшчэ няма, а падпіска на яе ў Полацку і Полацкім раёне ў аддзяленнях сувязі больш не прымаецца.
Работнікі галоўнага паштовага аддзялення сувязі Полацка абзвоньваюць раённыя вузлы сувязі з загадам ануляваць падпіску на газету “Наша Ніва”. Падпісантам вяртаюць грошы за падпіску, кажучы, што такой газеты больш не будзе.
Рэдакцыя спрабуе высветліць, ад каго сыходзіць гэты супрацьзаконны загад.
Нагадаем, Міністэрства інфармацыі ініцыявала судовыя працэсы аб закрыцці газет “Наша Ніва” і “Народная Воля”. Падрыхтоўчае паседжанне па справе “НН” пройдзе 11 траўня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе.