На польска-беларускай мяжы — 26-кіламетровая чарга
Каб выехаць з Польшчы, грузавым аўтамабілям даводзіцца чакаць на пераходзе ў Кузніцы 60 гадзінаў.
Чарга там расцягнулася на 26 кіламетраў. Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва РАР, у Баброўніках чарга складае 16 кіламетраў.
Чэргі на мяжы звязаныя з кепскім надвор’ем і блізкімі святамі. Памежнікі мяркуюць, што, як і ў мінулыя гады, чэргі пратрымаюцца да свята Божага Нараджэння.
Паліцыя рэкамендуе кіроўцам легкавікоў дабірацца да мяжы ў Кузніцы трасай праз мясцовасць Супрасль. Гэта дазволіць аб’ехаць чэргі грузавых аўтамабіляў.
Фота — ctv.by