На помнік Янку Купалу ў бюджэце Маладзечна няма грошай
Для гэтага патрэбны 1 мільярд 200 тысяч рублёў. Паставіць помнік меліся да 130-годдзя пісьменніка.
Пра гэта "Рэгіянальнай газеце" распавёў начальнік аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Рамановіч.
Праект помніка класіку стварыў скульптар Валяр’ян Янушкевіч. Ён ужо прайшоў мастацкую экспертызу.
Ініцыятывы па збору сродкаў пакуль няма. Чыноўнікі таксама не спяшаюцца абвяшчаць такую ініцыятыву. Па словах Рамановіча, на помнік Агінскаму, які цяпер стаіць каля музкаледжа, сродкі збіралі сярод гараджан, якія падтрымалі гэтую ідэю. А вось ідэю аплаціць навагодні гарадскі феерверк маладзечанцы не ўхвалілі.
Фота — "Рэгіянальная газета"